Уведомлений еще не было
8.2
Автор - Вольга Гапеева
Подписчики

Вольга Гапеева

1982 г.
Вольга Гапеева
Кураторы

Краткая биография автора

Вольга ГАПЕЕВА — беларуская пісьменніца.Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (2004), спецыяльнасць — замежныя мовы і літаратура — англійская і нямецкая, трэцяя — французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных даследаваннях (2007, EHU-International, Вільнюс, Літва). Навучалася ў аспірантуры Лінгвістычнага ўніверсітэта (параўнальная лінгвістыка), у 2012 годзе паспяхова абараніла дысертацыю. Курыруе замежныя праекты (пераклады) і займаецца прамо...

Вольга ГАПЕЕВА — беларуская пісьменніца.Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (2004), спецыяльнасць — замежныя мовы і літаратура — англійская і нямецкая, трэцяя — французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных даследаваннях (2007, EHU-International, Вільнюс, Літва). Навучалася ў аспірантуры Лінгвістычнага ўніверсітэта (параўнальная лінгвістыка), у 2012 годзе паспяхова абараніла дысертацыю. Курыруе замежныя праекты (пераклады) і займаецца прамоўцыяй беларускай літаратуры за мяжой (выдавецтва «Логвінаў»).Піша паэзію, прозу, драматургію. Даследуе феномен цялесных мадыфікацый і самапашкоджанняў, а таксама займаецца гендэрнай праблематыкай у культуры і літаратуры. Публікуецца з 1999 у перыёдыцы і анталогіях. Аўтар кніг «Рэканструкцыя неба» (паэзія, проза, драма; 2003), «Няголены ранак» (паэзія; 2008), «Метад муаравых крэсак» (паэзія, 2012). П'еса В. Гапеевай «Калекцыянэр» была пастаўлена ў рамках фестывалю «Тры дні» (серыя прэзентацый кніг выдавецтва «Логвінаў») у Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Удзел у пастаноўцы прымала Вальжына Морт). У кастрычніку 2006 у рамках ХІ міжнароднага тэатральнага фестывалю «Кonfrontacje Teatralne» (Люблін, Польшча) п'еса «Калекцыянэр» была прадстаўлена ў праекце «Dramat Nieobecny» на чытаннях беларускай драматургіі. У 1999—2006 публікавалася ў літаратурных часопісах «ARCHE», «Маладосць», «Крыніца», «Першацвет» (Беларусь), «Blesok» (Македонія), «Die Horen» (Германія). Перакладае з і на замежныя мовы (англійская, нямецкая, украінская, македонская). Куратар, перакладчык і аўтар анталогіі «Лінія Фронту» (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і «Лінія Фронту — 2» (2007), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі «У танцы ліхтароў» (Im Lichtertanz) (2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна «Ксты» (Ksty) (пераклад на англ., 2006). Творы Вольга Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую мовы.Прадстаўляла Беларусь на круглым стале «Скрыжаванне літаратуры: Усход і Захад» у рамках 20-га міжнароднага фестывалю (Славенія, Віленіца, 2005); на міжнароднай канферэнцыі «Літаратура без межаў», прысвечанай перакладу славянскіх літаратур краін нечленаў ЕС (Чэхія, Прага, 2006); на фестывалі «Die Macht der Sprache» (Берлін, 2007) у дыскусіі, прысвечанай тэме «Muttersprache. Vaterland»
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Вольги Гапеевой в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Вольги Гапеевой в жанрах .

Творчество Вольги Гапеевой

На нашем сайте представлены 10 книг автора Вольги Гапеевой. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.6
0
0
Прысак і пожня
Прысак і пожня

“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі. Больш за тое, ёсьць ун...

8.0
0
0
Кэмэл-Трэвэл
Кэмэл-Трэвэл

Наватарскі раман Вольгі Гапеевай “Кэмэл-Трэвэл” апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман - гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

8.4
0
0
Метад муаравых крэсак
Метад муаравых крэсак

Вольга Гапеева - аўтарка кніг "Рэканструкцыя неба", "Няголены ранак", "Метад муаравых крэсак", "Прысак і пожня". Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Лаўрэат прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2...

Литература на славянских языках
8.4
0
0
Няголены ранак
Няголены ранак

Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. Як прызнаеууа сама аўтарка, пісаць вершы, седзячы за сталом, у яе не атрымліваецца — яны "лезуць у галаву", ...

8.2
0
0
Рэканструкцыя неба
Рэканструкцыя неба

Звонку ўсё гэта выглядае на непралазны лес вобразаў, дзе неба амаль не відаць (пэўна, адтуль і паўстала патрэба ягонай рэканструкцыі), а галлё можа добра падрапаць твар кожнаму, хто наважыцца паспрабаваць прадзерціся праз гушчар. Раман В. Гапеевай “Рэканструкцыя неба” вылучаецца знікненнем падзейнасці і апеляцыяй да ўнутранага “я”. Пісьменніца калекцыяніруе псіхалагічныя, сацыяльныя, сексуальныя д...

7.4
0
0
Граматыка снегу
Граматыка снегу

Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

8.6
0
0
Дзве Авечкі
Дзве Авечкі

“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны сло...

Детская литература
8.0
0
0
Грустный суп
Грустный суп

Впервые на русском языке - книга молодой писательницы, поэтессы и переводчицы из Беларуси Вольги Гапеевой. Ее маленькие сказочные истории не оставят равнодушными ни детей, ни взрослых. Удивительны герои этой книги: суп, который не хочет быть скучным, пуговица, которая ищет смысл жизни, ежонок, пытающийся понять, почему перед сном мы считаем именно овечек. Сказки не только очаровательны, они дают в...

8.2
0
0
(в)ядомыя гісторыі
(в)ядомыя гісторыі

Ежа. Прадукт, фетыш, крын?ца натхнення. ?(в)ядомыя г?сторы?? - цудоўны прыклад таго, што можа атрымацца, кал? па-л?таратурнаму засяродз?цца на простых рэчах.

8.6
0
0
Чорныя макі
Чорныя макі

Вольга Гапеева – аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», «(в)ядомыя гісторыі» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў св...

Похожие авторы