Гэтую кнігу назвалі ў свой час назвалі «самай мадэрнісцкай у сэрыі „Паэзія новай генэрацыі“». У ёй Серж (тады яшчэ Сяргей) Мінскевіч дэманструе на практыцы, чым ёсьць распрацаваны ім (разам з Алесем Туровічам) мастацкі мэтад трансьлягізм, згодна зь якім тэкст — гэта адмысловы сьвет, дзе тунэлі ўва ўсе магчымыя суседнія сьветы «безупынна то адкрываюцца, то зачыняюцца». Адпаведна, і творы ў зборніку альбо хаваюць у сабе пераход у іншую тэкставую рэальнасьць, альбо мусяць чытацца й перачытвацца па ...
Гэтую кнігу назвалі ў свой час назвалі «самай мадэрнісцкай у сэрыі „Паэзія новай генэрацыі“». У ёй Серж (тады яшчэ Сяргей) Мінскевіч дэманструе на практыцы, чым ёсьць распрацаваны ім (разам з Алесем Туровічам) мастацкі мэтад трансьлягізм, згодна зь якім тэкст — гэта адмысловы сьвет, дзе тунэлі ўва ўсе магчымыя суседнія сьветы «безупынна то адкрываюцца, то зачыняюцца». Адпаведна, і творы ў зборніку альбо хаваюць у сабе пераход у іншую тэкставую рэальнасьць, альбо мусяць чытацца й перачытвацца па пэўным зададзеным альгарытме. У кнізе ёсьць, умоўна кажучы, традыцыйныя вершы. Але ёсьць і ўзоры камбінаторнай паэзіі, якія маюць штосьці агульнае зь філялягічнымі галаваломкамі. Скажам, верш зь дзьвюх строфаў, дзе першая чытаецца па гарызантальных радках, а другая — па вэртыкальных слупках. Альбо верш-абракадабра, дзе можна здабыць сэнс, паперастаўляўшы месцамі склады ці літары. Альбо верш, радкі якога набываюць у адваротным чытаньні іншы сэнс. Альбо нават не набываюць, а захоўваюць той самы (але ж захоўваюць!) і заадно кідаюць выклік агаломшанаму чытачу, які, як падазрае аўтар, часта можа і сам зьяўляцца пісьменьнікам. Книга «Праз ГалеРэю: Трансьлёгічныя творы» автора Серж Мінскевіч оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 6.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий