Лі Бо (701—762, другое імя — Лі Бай) — вядомы паэт старажытнага Кітая. Біёграфы ствараюць партрэт паэта як геніяльнага «безумца», які чэрпае сваё натхненне ў віне ў грамадзе з іншымі паэтамі — спярша з шасці членаў («Шэсць мудрацоў з бамбукавага ручая»), а пасля з васьмі («Восем бессмяротных віннай чары»). Такія таварыствы ў той час адыгрывалі ролю літаратурных школ. Лі Бо належаў да вышэйшага саслоўя службоўцаў сваёй эпохі. Служыў пры двары танскага імператара Мін Хуана. Дварцовыя інтрыгі сталі...
Лі Бо (701—762, другое імя — Лі Бай) — вядомы паэт старажытнага Кітая. Біёграфы ствараюць партрэт паэта як геніяльнага «безумца», які чэрпае сваё натхненне ў віне ў грамадзе з іншымі паэтамі — спярша з шасці членаў («Шэсць мудрацоў з бамбукавага ручая»), а пасля з васьмі («Восем бессмяротных віннай чары»). Такія таварыствы ў той час адыгрывалі ролю літаратурных школ. Лі Бо належаў да вышэйшага саслоўя службоўцаў сваёй эпохі. Служыў пры двары танскага імператара Мін Хуана. Дварцовыя інтрыгі сталі прычынай высылкі ўглыб Юньнані, а затым да берагоў Яньцзы, дзе ён памёр як дробны феадальны чыноўнік. Пакінуў пасля сябе 30 тамоў вершаваных твораў. Кітайская літаратурная крытыка называе Лі Бо і Ду Фу «прашчурамі верша», паколькі яны стварылі новую вершаваную форму — верш у пяць і сем слоў, які прыйшоў на змену старой форме верша ў чатыры словы. Гэта стала асноўнай формай паэзіі на наступныя тысячу з нечым гадоў, да літаратурнай рэвалюцыі 1918 года. Асноўныя матывы паэзіі Лі Бо — хваласпеў дружбе, віну, кветкам, прыродзе ў цэлым. Книга «Флейты сумныя гукі» автора Ли Бо оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий