Читать онлайн «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Автор Николай Ермолович

Annotation

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М.  Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г. ).

НАРОД I ЯГО ГІСТОРЫЯ

ПАЧЫНАЕЦЦА 3 ГЕАГРАФІІ

ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ

СЛАВЯНСКАЕ ЗАСЯЛЕННЕ 3 ПОУДНЯ

СЛАВЯНСКАЕ ЗАСЯЛЕННЕ З ЗАХАДУ

ПЛЕМЯННЫЯ САЮЗЫ I «КНЯЖАННІ»

СЛАВЯНЕ I БАЛТЫ

КРЫВІЦКАДРЫГАВІЦКІЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ I ЎЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

БЕЛАРУСЬ З СЯРЭДЗІНЫ IX СТАГОДДЗЯ ДА KAHЦA X СТАГОДДЗЯ

КІЕЎ — НОЎГАРАД — ПОЛАЦК

ПАДЗЕІ 80-х ГАДОЎ IX СТАГОДДЗЯ I ПАХОДЫ НА ВІЗАНТЫЮ

ЛЕТАПІСНЫЯ АПАВЯДАННІ 980, 988 і 1128 гадоў

РАГВАЛОД

ТУР

БАРАЦЬБА РАДЗІМІЧАЎ

РАГНЕДА

ПАШЫРЭННЕ ХРЫСЦІЯНСТВА

ІЗЯСЛАЎ I АДНАУЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ДЫНАСТЫІ

БЕЛАРУСЬ У XI СТАГОДДЗІ

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА

ТУРАЎСКІЯ ПАДЗЕІ

ЧАС БРАЧЫСЛАВА

ПАНЯМОНСКІЯ, ТУРАЎСКІЯ I СМАЛЕНСКІЯ ПАДЗЕІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XI СТАГОДДЗЯ

АСОБА КНЯЗЯ УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ I ЯГО ПАЧАТКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

«ПОЧА ВСЕСЛАВ РАТЬ ДЕРЖАТИ»

НЯМІГСКАЯ БІТВА I ПАСЛЯ ЯЕ

3 ВЯЗНЯЎ У ВЯЛІКІЯ КНЯЗІ

ВЯРТАННЕ У ПОЛАЦК I БАРАЦЬБА ЗА ЯГО

КІРУНКАМ НА СВОЙ ШЛЯХ

АДНА 3 САМЫХ КРЫВАВЫХ

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛАЦКУ

АБСЯГІ ДЗЕЙНАСЦІ УСЯСЛАВА

БЕЛАРУСЬ У XII СТАГОДДЗІ

СЫНЫ УСЯСЛАВА, IX ПЕРАМОГІ I ПАРАЖЭННІ

БАРЫСАВЫ КАМЯНІ

ГЛЕБ МЕНСКІ, ЯГО АСОБА I ДЗЕЙНАСЦЬ

З’ЕЗД У СМАЛЕНСКУ I ПАХОД НА ПОЛАЦК

ВЫСЫЛКА ПОЛАЦКІХ КНЯЗЁЎ, ПАХОДЫ НА ЛІТВУ I ІНШЫЯ ПАДЗЕІ

НОВЫЯ УСКЛАДНЕННІ I ЦЯЖКАСЦІ

ТУРАЎ I СМАЛЕНСК ПАКАЗВАЮЦЬ СВАЮ МОЦ

ВЫДАЛЯЮЦЬ РАГВАЛОДА, БЯРУЦЬ РАСЦІСЛАВА

ВЫДАЛЯЮЦЬ РАСЦІСЛАВА, БЯРУЦЬ РАГВАЛОДА

ПОЛАЦК ІДЗЕ НА МЕНСК I ЦЕРПІЦЬ ПАРАЖЭННЕ

МЕНСК ІДЗЕ НА ПОЛАЦК I ЦЕРПІЦЬ ПАРАЖЭННЕ

ПРАЗ МІЖУДЗЕЛЬНЫ ЛАБІРЫНТ ДА АДЗІНСТВА

СПРОБА РАСКОЛУ I ПРАДВЕСЦЕ НОВАЙ ПАГРОЗЫ

ВІЦЕБСКАЯ ПЕРАМОГА I МІР 3 НОЎГАРАДАМ

УЗВЫШЭННЕ ПІНСКА НАД ТУРАВАМ, ПАЧАТАК ЗАНЯПАДУ СМАЛЕНСКА

ДЗВЕ ЗАГАДКІ. КУЛЬТУРНЫЯ ЗДАБЫТКІ

БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТАГОДДЗЯ

ЗА КРЫЖАМ ПРАПАВЕДНІКА — МЕЧ ЗАВАЕЎНІКА

ВЯЧКА I УСЕВАЛАД У БАРАЦЬБЕ 3 КРЫЖАКАМІ

ПОЛАЦК АДСТУПАЕ, АЛЕ БАРАЦЬБУ ПРАЦЯГВАЕ

НОВЫЯ ЗАГАДКІ. УЗАЕМААДНОСІНЫ ПОЛАЦКА СА СМАЛЕНСКАМ, НОУГАРАДАМ I ЛІТВОЙ

ЦЯЖАР БАРАЦЬБЫ ПРЫПАДАЕ НА ПІНСК

НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА

УТВАРЭННЕ I УМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ГІСТОРЫЯ ПЫТАННЯ

МІНДОЎГ

ВОЙШАЛК

НОВАГАРОДАК I ПОЛАЦК

ЧАС ТРАЙДЗЕНЯ

ЗАНЯПАД НОВАГАРОДКА I НОВАЕ УЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

КРЫНІЦЫ I ЛІТАРАТУРА

Памяці жонкі Лідзіі Цімафееўны Ермаловіч.

НАРОД I ЯГО ГІСТОРЫЯ

Пачнём збіраць зярно к зярняці,

Былое ў думках ўваскрашаць,

Каб быт на новы лад пачаці

I сеўбу новую пачаць.

Янна Купала

У гэтых словах нашага вялікага песняра з выключнай выразнасцю і глыбінёй раскрыта для народа неацэннае значэнне яго мінуўшчыны. Так, народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не на тое, каб яе паўтараць, бо паўтарэнне гісторыі, нават самай 6ліскучай, азначае, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Не, хоць гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержнай гсцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Як чалавек, што, страціўшы памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам, так і народ, які забывае сваё мінулае, становіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перестае быць народам.