Чарот Михась
Сон Габруся (на белорусском языке)
Мiхась Чарот
(сапр. Мiхась Кудзелька)
Сон Габруся
Сонца ўжо даўно схавалася за бор, i ноч, нiбы чорная коўдра, пакрывала ўсход.
Пастухi папрыганялi з палёў.
Касцы i жнеi вярталiся дахаты, i адгалос iх песень лiўся далёка-далёка па лесе...
Прайшло з паўгадзiны, i зусiм сцямнела. Вёска патрошку стала засыпаць... Толькi па дварэ сельскага савета чулася моцная гутарка...
- Браточкi, - гукаў Нiчыпар, - гэта ж людзi ноч расхапаюць, а мы ўсё спрачаемся...
Але яго словы ледзьве можна было распазнаць памiж той гамарнi, якая цяпер тварылася на дварэ.
- Ну, цiха! Дайце мне сказаць колькi слоў, - абазваўся стары Тамаш i стаў пасоўвацца на сярэдзiну грамады, якая чуць тоўпiлася на досыць такi шырокiм двары. - Я ўжо раней казаў i цяпер кажу, што не трэба зварочваць увагi на двух цi трох чалавек, якiя не хочуць дапамагчы ў гэткiм няшчасцi...
Цi ж не сорам вось табе, Габрусь: ты, можа, яшчэ маеш леташнi хлеб, але скажу папраўдзе, яшчэ два-тры, а то i болей пудзiкаў захована пад саломай, i сёлета, дзякуй богу, ураджаi добрыя, i вось ты, шляхецкая твая натура, каб табе загiнуць, не хочаш даць колькi фунтаў тым няшчасным галодным людзям, якiя цяпер зямлiцу ды кару з дрэва ядуць?! Цi ж не грэх i не сорам гэта, мужчыны?
- Мне дай слова, старшыня! - закрычаў Кузьма, чуць не самы бедны селянiн вёскi. - Я сам галадаю, мне самому прыходзiцца iсцi ў людзей прасiць кавалак хлеба, а я бажуся перад усiмi, што, як толькi сажну свой загон, першы прывязу сваю частку, каб паслаць туды, дзе ўсё спёка папалiла i дзе тысячы людзей памiраюць ад голаду... Мне здаецца, што ўжо даволi нагукалiся, я раджу гэтак запiсаць i ў пратакол, што сход пастанаўляе: як толькi збяром з палёў хлеб, памалоцiм, чым хутчэй выпаўнiм харчовы налог i тады абяцаем, хто колькi можа, прынясём збожжа, бульбы i iншых харчоў вось сюды, да старшынi на двор, для адпраўкi ўсяго туды, у галодныя губернi, адкуль даносiцца плач галодных дзетак i льюцца аж сюды рэчкаю слёзы iх бацькоў... Згодны, мужчыны?. .
- Згодны! - закрычалi ўсе ў адзiн голас.
- Мы апошняе пашлём тым гаротнiкам, каб выратаваць ад бяды, - казаў барадаты Ахрэм, - бо ўсе жывём пад богам i не ведаем, што нас чакае, - мо на другое лета самi апынiмся ў гэткiм становiшчы?. .
- А хто не згаджаецца з гэткаю пастановаю? - запытаў старшыня.
- Я!. . - адгукнуўся адзiн толькi Габрусь.
- Ну i бог табе суддзя... Ты зусiм не нашай вёскi селянiн, ты нейкi вырадак нашай прыгожай працоўнай сям'i...
Пачалi гаварыць мужчыны i, закурыўшы люлькi i папяросы, разышлiся па хатах...
Габрусь таксама, нiбы той воўк, моўчкi пасунуўся дамоў. Яму нават зрабiлася i сорамна, што ён адзiн не згадзiўся даць сваёй долi на дапамогу галадаючым людзям...
Ноч зусiм ужо ахiнула сваiмi чорнымi крыллямi вёску, i Габрусь быў вельмi рад, што яго нiхто не прымячае...
Гэтак, з нейкаю пакутаю ў сэрцы, ён дацягнуўся дахаты i сеў за вячэру...
- Ну, што? На чым жа скончылася? - запытала яго жонка Адэля.
- На тым скончылася, - адказаў Габрусь, - што ўсе згадзiлiся даць сваю частку дабра, каб паслаць туды, у галодны край, а я не згадзiўся...