Перад табой – другая частка кнігі пра падарожжа беларускага хлопца Рамана Свечнікава вакол свету. Гэтым мы завяршаем рэаліці-эпапею, якая цягнулася тры гады і сталася адной з самых паспяховых беларускіх гісторый апошняга часу. «Рома едзе» – гэта гісторыя пра тое, як авантурная ідэя аднаго чалавека спачатку стала адмысловым мультымедыя-праектам, а потым ператварылася ў кнігу, якая цяпер жыве па сваіх законах. Ад пачатку нататкі Ромы былі не проста апісаннем прыгодаў на нашай lonely planet, але...
Перад табой – другая частка кнігі пра падарожжа беларускага хлопца Рамана Свечнікава вакол свету. Гэтым мы завяршаем рэаліці-эпапею, якая цягнулася тры гады і сталася адной з самых паспяховых беларускіх гісторый апошняга часу. «Рома едзе» – гэта гісторыя пра тое, як авантурная ідэя аднаго чалавека спачатку стала адмысловым мультымедыя-праектам, а потым ператварылася ў кнігу, якая цяпер жыве па сваіх законах. Ад пачатку нататкі Ромы былі не проста апісаннем прыгодаў на нашай lonely planet, але хутчэй – бясконцым тэстам на давер гэтаму свету і самому сабе. Разам з Раманам мы ставілі эксперымент над сваёй ментальнасцю, разам задавалі сабе самыя важныя і простыя пытанні, на якія ў звычайным рытме жыцця не стае часу. Так падарожжа вакол свету стала гісторыяй сталення аднаго чалавека і праз сваю шчырасць адгукнулася рэхам у кожным з нас. У гэтым томе сабраныя гісторыі пра прыгоды ў дзвюх Амерыках: ад Аляскі да Аргенціны праз Лас-Анджэлес, Канаду, Нью-Ёрк, Мексіку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку. І, вядома, вяртанне ў Беларусь. Рома дойдзе да самага сацыяльнага дна, пройдзе выпрабаванне жывёльным светам людзей і не раз апынецца на мяжы даверу гэтаму свету. За той час, пакуль Рома ехаў, змяніліся мы, нашая краіна і свет вакол. Калісьці для чалавека з постсавецкай прасторы падарожжа было – з вядомых гістарычных прычынаў – калі не бунтам, то падзеяй. Зараз гэта – нармальная жыццёвая патрэба, і зусім хутка Zeitgeist зноў зменіцца. Але ж гісторыя аднаго беларуса, які пазнаваў сябе і свет на нашых вачах, мае ўсе шанцы перарасці ў легенду нашага пакалення. Книга «Рома едзе. Кніга 2» автора Роман Свечников оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.80 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
35 оценок
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий